У Гомелі кіроўца-бяспраўнік збіў пешахода і знік

32-гадовы кіроўца “Аудзі 100”, рухаючыся па гомельскім праспекце Кастрычніка, не саступіў дарогу пешаходу. 30-гадовы мужчына перасякаў праезную частку з групай іншых людзей па лініі тратуара. Іншамарка збіла пешахода, які трапіў у лякарню з траўмамі.

Тым часам кіроўца кінуў свій аўтамабіль на месцы здарэння і знік. Парушальніка затрымалі супрацоўнікі ДАІ. У часе разбіральніцтва высветлілася, што яшчэ 1 снежня кіроўцу пазбавілі правоў, аднак ён зноў сеў за руль.

Па факце інцыдэнту ладзіцца праверка, інфармуе БЕЛТА.