У Гомелі на цэнтральных вуліцах з'явіліся бел-чырвона-белыя стужкі
Адзначэнне Дня Волі ў Гомелі праходзіць без шэсцяў і мітынгаў, але пра свята жыхарам абласнога цэнтру ўсё ж нагадалі. Пачынаючы з учорашняга вечара актывісты шэрагу апазіцыйных арганізацый і проста моладзь упрыгожваюць Гомель да свята. Па горадзе, асабліва на цэнтральных вуліцах і праспектах былі завязаныя бел-чырвона-белыя стужкі, у колер нацыянальнага сцяга і дзяржаўнага сцяга БНР.