У Гомелі на дзіцячай пляцоўцы адкапалі міну (фота)

У Гомелі рабочыя ўстанаўлівалі дзіцячы гарадок у адным з двароў па вуліцы Курчатава і адкапалі мінамётную міну. Здарэнне адбылося вечарам 8 чэрвеня. Міліцыя тэрмінова эвакуявала з найбліжэйшага жылога дома (ён знаходзіцца за 25 метраў ад небяспечнай знаходкі) 34 чалавекі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, на месца прыехалі сапёры, якія і правялі размініраванне. Міну вывезлі на палігон і знішчылі.

Фота: МНС