У Гомелі невядомы напаў на пікет апазіцыйных прэтэндэнтаў
У Гомелі 17 кастрычніка на членаў ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука і Мікалая Статкевіча напаў невядомы. Гэта адбылося каля ўнівермага "Гомель", дзе праходзіў збор подпісаў, паведамляе БелаПАН. Член ініцыятыўнай групы Саннікава Лілія Уварава распавяла, што п'яны грамадзянін стаў лезці ў бойку, штурхнуў яе, перакуліў стол, стаў выхопліваць у людзей, якія падпісваліся, пашпарты, біў па нагах. Падпальваў запалкі і кідаў у зборшчыкаў подпісаў.
Затым хуліган перавярнуў сталы, за якімі збіралі подпісы за Някляева і Раманчука. Член ініцыятыўнай групы Някляева Канстанцін Жукоўскі і іншыя зборшчыкі подпісаў затрымалі хулігана, выклікалі міліцыю.