У Гомелі пачалі выпускаць сонечныя калектары для награвання вады
Сонечныя калектары для награвання вады пачалі збіраць у Гомелі. Сістэма, якая пабудаваная паводле аўстрыйскіх аналагаў, за дзень награвае 500 літраў вады: летам – да 60 градусаў, а зімой – да 25.
Пры гэтым няма ніякіх выдаткаў, бо для тэхналагічнага працэсу патрэбнае толькі сонечнае святло. Такая ўстаноўка ўжо забяспечвае гарачай вадой адно з гомельскіх прадпрыемстваў.
Сонечны калектар разлічаны на невялікія прадпрыемствы і сельскія гаспадаркі, якія не могуць сабе дазволіць траціць дарагую электраэнергію для награвання вады. Ужо да канца года ў Гомелі распачнецца прамысловы выпуск гэтага абсталявання.
ОНТ