У Гомелі пачалі з’яўляцца ўкраінскія нацыяналістычныя налепкі (фота)

На вуліцах Гомеля пачалі з’яўляцца ўкраінскія нацыяналістычныя налепкі. Але чамусьці яны адрасаваныя запарожцам: “За Запоріжжя! За Украïну! Запоріжці, битимось вічно за Батьківщину!” Дакладна невядомыя мэты з’яўлення гэтых налепак у абласным цэнтры. Магчыма, гэта спроба звароту запарожцаў да сваіх землякоў, якія жывуць у беларускім горадзе. А магчыма, гэта звязана з нядаўняй заявай на Львоўскім вечы. Нагадаем, што там гучала: “Украіна павінна імкнуцца вярнуць сабе Гомельшчыну і Брэстчыну”. Гэтыя тэрыторыі называюцца ўкраінскімі этнічнымі землямі.


Фота Еўрарадыё