У Гомелі пенсіянерка правалілася ў самачынна зроблены склеп (фота)
Яе даставалі адтуль пры дапамозе альпінісцкага рыштунку.
Гомельскія выратавальнікі прыйшлі на дапамогу 76-гадовай жанчыне, якая правалілася ў самачынна абсталяваны склеп пад балконам сваёй кватэры на першым паверсе. Інцыдэнт адбыўся ў шматкватэрным доме па вуліцы Кожара, 15.
Глыбіня склепа склада 2,5 метры ад узроўню падлогі 1 паверха, перадае прэс-служба МНС.
Супрацоўнікі МНС дасталі пацярпелую пры дапамозе альпінісцкага рыштунку. Жанчыну даставілі ў лякарню з глыбокай рэзанай ранай нагі.