У Гомелі прадаюць беларускія сувеніры расійскай вытворчасці (фота)

Ва ўнівермагу "Гомель" абласнога цэнтра можна набыць беларускія сувенірныя магнітыкі вытворчасці Расіі.  Пераважна гэта "налепкі на метал" з выявай герба Гомеля ці ягонымі адметнасцямі архітэктуры альбо гісторыі. Сярод сувеніраў сустракаюцца і магніты агульна беларускай тэматыкі: выявы беларускіх трактароў, абрысы Беларусі з дзяржаўнай сімволікай.