У Гомелі прадпрымальнік на чаўне вазіў гараджан да аўтобуснага прыпынку

Моцны дождж з градам і грымотамі ў сераду цалкам заліў прыпынак грамадскага транспарту каля гомельскага аўтавакзала. Каб дабрацца да аўтобуса, пасажырам трэба было пераадолець глыбокую водную перашкоду. Як піша "Гомельская правда", на дапамогу людзям прыйшоў мясцовы прадпрымальнік, які гандлюе рыбацкімі прыладамі. Ён хуценька надзьмуў гумовую лодку і спусціў яе на ваду.