У Гомелі рэйсавы аўтобус збіў мужчыну на пешаходным пераходзе

У Гомелі рэйсавы пасажырскі аўтобус збіў 62-гадовага мужчыну на пешаходным пераходзе. Здарэнне адбылося ў панядзелак у 16.30. БЕЛТА адзначае, што мужчына пераходзіў вуліцу на зялёнае святло.

Пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, у тым ліку закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Яго шпіталізавалі ў нейрахірургічнае аддзяленне Гомельскай абласной клінічнай бальніцы.

Аўтобусам кіраваў 56-гадовы мужчына. Праводзіцца расследаванне.

Фота: Fotolia