У Гомелі студэнт па рыштаваннях лез на чацвёрты паверх інтэрната і загінуў

Як інфармуе БЕЛТА, паводле папярэдняй інфармацыі, студэнт дзяржуніверсітэта імя Скарыны ў інтэрнаце не жыў, ён спрабаваў патрапіць да сваіх аднакурснікаў. На адным з пралётаў сарваўся ўніз. Медыкі яму дапамагчы не змаглі — хлопец памёр.



Праверку праводзяць супрацоўнікі Следчага камітэта.

Фота — onliner.by