У Гомелі таксіст з'еў грошы, якія яму далі падатковыя iнспектары

Грошы з'еў таксіст у Гомелі. Такім чынам ён пазбавіўся ўлікаў, бо іх яму далі падатковыя інспектары, якія праводзілі рэйд па пошуку нелегальных таксістаў.
Заўважыўшы легкавік, абсталяваны пад таксоўку, але без дзяржаўных нумароў, інспектары вырашылi разам з iнспектарам ДАI пракацiцца.

Кіроўца за гэтую паслугу запатрабаваў з iх 20 тысяч рублёў. Атрымаўшы купюру (дарэчы, спецыяльна пазначаную), ён застаўся задаволеным. Але тут iнспектары прад’явiлi яму свае пасведчаннi, разлiчваючы, што "нелегальны таксіст" адразу "здасца".

Як паведамляе газета "Звязда", праглынанне грошай кіроўцу не дапамагло, яму ўсёроўна давялося заплаціць штраф.