У Гомелі ў рамках Дзён Чэхіі пакажуць фільм "Коля"

Дні Чэхіі распачаліся ў Гомелі. На працягу трох дзён жыхары і госці абласнога цэнтру змогуць наведаць выставу "Чэхія — гісторыя і сучаснасць". Такасама пройдзе літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату чэху Яраславу Сэйферту.  Акрамя таго, гамельчукі атрымаюць магчымасць паглядзець стужку рэжысёра Яна Свэрака "Коля", якая ў 1996 годзе атрымала прэмію "Оскар".

Імпрэзы будуць адбывацца штодня ў Славянскай бібліятэцы горада.