У Гомелі вайскоўцы замест бомбы “размініравалі” трубу ад будаўнічай помпы
Група размініравання, якая выехала ў Гомель па выкліку аб знаходцы снарада, выявіла трубу ад будаўнічай помпы.
Прадмет, што быў вельмі падобны на артылерыйскі снарад, знайшоў 4 сакавіка прараб на будаўнічым аб'екце па вуліцы Каменшчыкава.
Месца здарэння было ачэплена работнікамі міліцыі і ратавальнікамі, была выклікана група размініравання. Сапёры, якія прыбылі на месца, знайшлі ў будынку частку будаўнічай помпы. Вайскоўцы пагрузілі частку механізму ў машыну і павезлі ў невядомым кірунку.
БелаПАН