У Гомелі выйшла кніга, прысвечаная 100-годдзю футболу ў Беларусі
У гомельскія кнігарні і шапікі "Аблсаюздрука" ў продаж паступіла першая частка кнігі "Мяч над Сожам". Выданне прысвячаецца 100-годдзю гомельскага і ўсяго беларускага футболу і ахоплівае перыяд развіцця гэтага віду спорту ў Беларусі з 1910 па 1945 гады. З кнігі заўзятары даведаюцца, як футбол прыйшоў у Гомель, хто прывёз у горад першы футбольны мяч. А таксама пра тое, што ў Гомелі каманда з назвай "Спартак" з'явілася нашмат раней, чым у Маскве, што свой першы выезд за межы Украіны кіеўскія "дынамаўцы" зрабілі менавіта ў Гомель.
Гаворыцца тут і пра тое, што Беларуская федэрацыя футболу памылілася, прызначыўшы 100-гадовы юбілей на 2011 год. Паводле кнігі, футбол у Беларусі з'явіўся ў 1910 годзе ў Магілёўскай губерні — у Гомелі. У выданні таксама прадстаўлены унікальныя фатаздымкі тых часоў.
Выдання аб'ёмам 96 старонак каштуе каля 10 тысяч рублёў.