У Гомелі забег сярод чыноўнікаў выйграў новы старшыня гарсавета

Лёгкаатлетычны забег, прысвечаны Дню працаўнікоў фізічнай культуры і спорту і Міжнароднаму алімпійскаму дню, прайшоў у суботу ў Гомелі.  Першымі на старт выйшлі чыноўнікі: прадстаўнікі аблвыканкама, гарвыканкама, кіраўнікі адміністрацый. Забег на 800 метраў выйграў новы старшыня Гомельскага гарсавета Іван Барадзінчык (на здымку ў цэнтры), які раней ачольваў адміністрацыю Цэнтральнага раёна. Сярод "сілавікоў" перамог супрацоўнік МНС, а працаўнікам КДБ дасталося "срэбра" і "бронза".

Як паведамляе БелаПАН, пераможцаў і прызёраў узнагародзілі тортамі, якія ўручаў асабіста старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон.



Фота — БелаПАН