У Гомелі затрымалі школьніка з каністрай — катаўся на чужых машынах

Міліцыянты атрымалі інфармацыю ад сведак, што дзейнічае падлетак. Позна ўначы адзін з нарадаў затрымаў дваіх хлопцаў — у руках аднаго з іх была каністра, а пасля знайшлася і скрадзеная аўтамагнітола.



Вучань 9-га класа адной з гомельскіх школ прызнаўся, што гэта ён браў чужыя аўтамабілі. Высветлілася, што сёлета яго ўжо тройчы судзілі за крадзяжы. Хлопца ўзялі пад варту, правяраецца яго дачыненне да іншых злачынстваў, паведамляе прэс-служба гомельскай абласной міліцыі.