У Гомелі з'явіўся музей горада: шматлікія экспанаты збіралі мясцовыя жыхары
У экспазіцыі — паўтары тысячы экспанатаў. Сэрца выставы — графскі маёнтак і гомельскія вуліцы канца ХІХ– пачатку ХХ стагоддзяў. У класічных залах археалогіі — наканечнікі стрэл радзімічаў і курыльныя
трубкі ліцвінаў. Прадстаўленая нават мода мінулых эпох: вееры,
тэатральны бінокль, арыгінальная сукенка купчыхі і гарнітур “класнай
дамы” — так называлі настаўніцу два стагоддзі таму.
Папулярнасцю ў гледачоў карыстаецца тэатральная тумба з рэкламай стогадовай даўніны, а таксама былы вакзальны гадзіннік. Адмысловы антураж экспазіцыі надаюць некалькі сотняў старадаўніх фотаздымкаў. Шматлікія экспанаты былі падораныя музею жыхарамі горада.
АНТ