У гомельскай калоніі галадае прадпрымальніца Яўгенія Бачурная
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 4 верасня ў гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4 абвясціла бестэрміновую галадоўку наваполацкая прадпрымальніца, дырэктар ТАА "Віторж'е" Яўгенія Бачурная. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на мужа асуджанай Уладзіміра Журбу. Па словах мужа, Бачурная вырашылася на крайнія меры ў адстойванні сваіх правоў, бо ёй забаранілі купляць прадукты ў краме.
"Мая жонка неаднаразова пісала скаргі — у дэпартамент выканання пакарання, МУС, пракуратуру на ўмовы ўтрымання асуджаных у жаночай калоніі. За гэта адміністрацыя шукала любыя падставы, каб пакараць яе. У атрадзе, дзе адбывае пакаранне мая жонка, няма пакоя адпачынку, сама яна спіць у калідоры з-за адсутнасці месцаў. І гэта пры тым, што яна — пенсіянерка, якая пакутуе на алергію і захворванні органаў стрававання. У калоніі адсутнічае свежая гародніна, там затрымліваюць грашовыя пераказы, вяртаюць карэспандэнцыю. Медабслугоўванне — агіднае. Пра ўсе гэтыя парушэнні Бачурная паведамляла ў дэпартамент, міністэрства, а ў адказ атрымлівала спагнанні ад адміністрацыі калоніі", — пракаментаваў Журба. Па ягоных словах, апошнюю вымову яго жонка атрымала за тое, што сядзела днём на ложку, а гэта з'яўляецца парушэннем правілаў калоніі.
Журба накіраваў скаргу генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу на ўмовы ўтрымання асуджаных у жаночай калоніі. Ён просіць генпракурора аднавіць канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян, якія адбываюць пакаранне ў гомельскай калоніі, і пакараць вінаватых за невыкананне міжнародных нормаў утрымання асуджаных.
Па словах Журбы, яго жонку вінавацілі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса, гэтыя артыкулы чатыры разы перакваліфікоўваліся. Вярхоўны суд асудзіў Бачурную паводле арт.216 КК (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу) на тры гады шэсць месяцаў пазбаўлення волі. 8 кастрычніка ў яе сканчаецца тэрмін зняволення.
У адміністрацыі жаночай калоніі пакуль не каментуюць інфармацыю пра абвяшчэнне галадоўкі.