У Гомельскай вобласці жанчыны атрымліваюць ВІЧ часцей за мужчынаў
У Гомельскай вобласці расце колькасць жанчынаў, заражаных ВІЧ, паведамляе “Беларускі партызан”. Сэксуальныя кантакты робяцца асноўным шляхам перадачы інфекцыі. Пры гэтым СНІД перастае быць хваробай наркаманаў і гомасэксуалістаў. Паводле звестак эпідэміёлагаў, у Гомельскай вобласці на 1 ліпеня 2010 года зарэгістравана 5727 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. За першае паўгоддзе зарэгістравалі 199 новых выпадкаў заражэння. У рэгіёне няма ніводнага раёну, вольнага ад ВІЧ. Сумнае лідэрства трымае Светлагорскі раён — тут 2796 выпадкаў заражэння. Увогуле па вобласці пераважная большасць інфіцыраваных — гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 20 да 29 год.