У гомельскім інтэрнаце "пажар" справакавалі і ліквідавалі выратавальнікі
Больш за 200 чалавек былі эвакуяваныя ў Гомелі з 10-павярховага будынку. Вучэбны пажар у адным са студэнцкіх інтэрнатаў справакавалі і ліквідавалі выратавальнікі. Пакуль яны "змагаліся з пажарам", які, паводле легенды вучэнняў, узнік з-за ўзгарання гарбатніка, студэнты вымушаныя былі выйсці на вечаровы шпацыр.
Як адзначае тэлеканал СТВ, падчас эвакуацыі панікі ўдалося пазбегнуць. Нягледзячы на тое, што не працавалі ліфты і адсутнічала пажарная сігналізацыя, амаль усе людзі аператыўна выйшлі з будынка. Некалькі чалавек, якія не маглі самастойна пакінуць пакоі, вынеслі пажарныя.