У Гомельскім раёне настаўнікі мусяць скінуцца дзяржаве па 10 долараў
Па 27 тысяч рублёў абавязалі пералічыць дзяржаве школьных настаўнікаў у Гомельскім раёне за рэспубліканскі суботнік 11 красавіка. 15 тысяч з іх пайдуць у фонд раённага суботніка, а 12 тысяч — рэспубліканскага, паведамляе "Хартыя-97".