У гонар 300-годдзя мінскай катэдры ўсталююць памятную шыльду

У суботу, 9 кастрычніка, адбудзецца ўрачыстае святкаванне 300-годдзя мінскага архікафедральнага касцёла. Пра гэта Еўрарадыё распавёў ксёндз Аляксандр Улас. Па яго словах, чакаецца шмат гасцей з-за мяжы.
Таксама прыбудзе легат Папы Рымскага Бенедыкта XVI кардынал Ёзаф Томка, які мяркуе ў нядзелю наведаць і Маладзечна.

Айцец Аляксандр: "У суботу ў 12 гадзін адбудзецца ўрачыстая імша святая. Будзе таксама асвечана і прычэплена памятная шыльда пра гэтае здарэнне. Нават дзве - памятная пра святароў і памятны знак юбілейны з нагоды святкавання".

Вечарам, у 20 гадзін адбудзецца ўрачысты канцэрт. Айцец Аляксандр запрашае ўсіх адзначыць гэтае свята.