У гонцы пераследу на Кубку біятлоне выступяць 2 беларусаў і 4 беларускі

Па выніках спрынту на Кубку свету па біятлоне, які праходзіць у Хохфільцэне толькі двое беларусаў адабраныя да ўдзелу ў гонцы пераследу. На дыстанцыі 10 км лепшым з каманды стаў Сяргей Новікаў, які заняў 49 месца з адным штрафным колам.

Ён адстаў ад пераможцы Дзмітрыя Ярашэнкі на 2 хвіліны 12 сек. Рустам Валіўлін таксама фінішаваў у ліку 60 лепшых, заняўшы 51 месца. У заўтрашні “пасьют” не трапіў Аляксандр Сыман.

Сярод жанчын мінчанка Дар'я Дамрачова завершыла спрынтарскую гонку на 14-м месцы. Яна прайграла пераможцы Сандрын Бейі 1 хв 12 сек, пры адным штрафным коле Людзміла Ананька заняла 46-е месца, Людзміла Калінчык - 52-е, Вольга Кудрашова - 55е, Вольга Назарава - 73е, Надзея Скардзіно - 82-е месца. Па-за заўтрашнім "пасьютам" засталіся Назарава і Скардзіно.

"Прэсбол"