У Грэцыі з-за лясных пажараў аб'яўленае надзвычайнае становішча

Надзвычанае становішча аб'яўленае ў Грэцыі ў сувязі з ляснымі пажарамі. Агонь падыходзіць да сталіцы краіны — Афінаў. Агулам у Грэцыі зафіксаваныя 65 моцных пажараў. На барацьбу з агнём кінутыя 11 самалётаў і 8 верталётаў, больш за 500 пажарных на 130 машынах, але гэтага недастаткова..
Як паведамляе РИА "Новости", Грэцыя папрасіла Еўрасаюз прыслаць супрацьпажарныя самалёты для барацьбы з фронтам агню каля Афінаў. Ужо ў нядзелю ў Грэцыю прыляцяць самалёты з Італіі, якія прывязуць дапамогу па лініі ЕС.