У Грэцыі запалены агонь пекінскай Алімпіяды

Алімпійскі агонь запалены ў антычным храме Геры ў Старажытнай Алімпіі, дзе праводзіліся Алімпіяды антычнасці.  У цырымоніі ўдзельнічалі прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Жак Роге, мноства ганаровых гасцей і журналістаў. Агонь удалося запаліць толькі пры дапамозе парабалічнага люстэрка ад сонечных промняў.

Раней падчас выступлення кіраўніка кітайскай дэлегацыі Лю Цы пратыбецкія актывісты прарваліся за ачапленне з чорнымі сцягамі ў руках. Аднаму з іх удалося падыйсці да трыбуны, адкуль яго забралі праваахоўнікі. Усё гэта ў наўпроставым эфіры паказвала тэлекампанія CNN.

Газета.ру