У Гродна міліцыя сарвала пікет супраць датэрміновага галасавання
Сябры перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева з Гродна Алег Калінкоў і Кірыл Семянчук зладзілі каля будынку Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту пікет супраць датэрміновага галасавання. Яны трымалі ў руках плакат, на якім было напісана: "Студент, не ходи на досрочное голосование!". Праз паўгадзіны да пікетоўшчыкаў пад’ехала міліцэйская машына. Калінкову і Семянчуку прапанавалі праехаць у Ленінскі РАУС, дзе ў іх праверылі дакументы, перапісалі даныя, пасля чаго адпусцілі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".