У Гродна сёння працягнецца разгляд справы Кацярыны Герасімчык

Сама Кацярына Герасімчык не прызнае сваёй віны.

Сяброўка Кацярыны Вольга Багданкевіч засведчыла ў судзе, што яна падняліся на пастамент толькі дзеля таго, каб паглядзець, што там напісана. Побач з помнікам ляжаў балончык ад фарбы. Кацярына Герасімчык падабрала яго і паклала ў сваю торбу, гэтым самым пакінуўшы на ім свае адбіткі пальцаў, паведамляе Радыё Свабода.