У Гродне 30 студэнтаў прымуць вайсковую прысягу на вернасць Беларусі
Сёння ў Гродне прымуць вайсковую прысягу на вернасць Беларусі трыццаць студэнтаў-першакурснікаў новага вайсковага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Яны навучаюцца па спецыяльнасцях “фізічная падрыхтоўка вайскоўцаў” і “тылавое забеспячэнне войскаў”. Нядаўна на Гожскім палігоне каля Гродна праводзіўся заключны этап
вайсковай падрыхтоўкі за год і хлопцы вытрымалі няпростыя выпрабаванні.
Яны стралялі з аўтамата, пераадольвалі забруджаную тэрыторыю з дапамогай індывідуальных сродкаў абароны, адбівалі напад дыверсійна-разведвальнай групы ўмоўнага праціўніка і здзейснілі 5-кіламетровы марш-кідок.
Нядаўна студэнтам былі ўрачыста ўручаныя пагоны, паведамляе http://www.respublika.info.