У Гродне адкрыецца фотавыстава былога намесніка амбасадара ЗША ў Беларусі

Фотавыстава былога намесніка амбасадара ЗША ў Беларусі Джона Кунстадтэра пад назвай “Край свету і святла: палескія закоскі” адкрываецца сёння ў Гродне.
Здымкі падрыхтаваныя падчас падарожжаў дыпламата па Беларусі ў 2000-2001 годзе. Наведаць выставу можна будзе на працягу бліжэйшых двух месяцаў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, што знаходзіцца ў Старым замку.

Прадстаўленыя фотаздымкі з'явілася ў Гродне дзякуючы намаганням супрацоўнікаў мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна