У Гродне адкрыюць цэнтр для праваслаўных пілігрымаў

У ім будуць спыняцца групы, якія прыязджаюць у горад альбо праязджаюць праз яго.  Нядаўна ў Гродне пачала дзейнічаць служба для праваслаўных паломнікаў. Яна існуе пры кафедральным саборы. Як паведамляе “Гродзенская праўда”, бліжэйшым часас плануюцца паездкі ў Жыровічы, Полацк і Санкт-Пецярбург. Пілігрымкі сярод вернікаў адразу сталі папулярнымі — вольных месцаў амаль няма. Вазіць пілігрымаў будзе камфартабельны аўтобус.