У Гродне аштрафавалі на 58 долараў таксіста за кінуты недакурак
У Гродне аштрафавалі на 58 долараў (124 тысячы беларускіх рублёў) таксіста за кінуты на прывакзальнай плошчы недакурак. Такое рашэнне прыняла адміністрацыйная камісія Ленінскага раёна горада. Таксама ў Гродне абвешчаная “вайна” кіроўцам, якія псуюць газоны, калі паркуюць на іх свае аўтамабілі. Ім пагражае штраф да 360 долараў, паведамляе газета “Вечерний Гродно”.