У Гродне чацвёрты раз перанеслі адкрыццё 100-гадовага маста праз Нёман
Чацвёрты раз адкладаецца адкрыццё у Гродне 100-гадовага маста праз Нёман. Яго закрылі на рэканструкцыю яшчэ ў студзені, каб зрабіць з двухпалоснага чатырохпалосным. Маштабную працу планавалі зрабіць усяго за паўгады, але не паспелі ўкласціся і да Дня горада, які адзначаўся 13 верасня. Тым часам, аб прычынах пераносаў афіцыйна не заяўляецца. Неаднойчы з’яўлялася інфармацыя, што затрымка звязана з пашкоджаннямі ў апорах маста. Аднак кіраўніцтва інстытута “Гроднаграмадзянпраект” сцвярджае, што гэта беспадстаўныя чуткі.
Тым часам гарадзенцы пакутуюць ад дарожных коркаў, а раку ў раёне гістарычнага цэнтра пераходзяць па пантонным мосце.
Дарэчы, на 20-22 верасня запланаваныя выпрабаванні маста. Калі ўсё будзе добра, дык тралейбусы і машыны паедуць па ім ужо праз некалькі дзён.