У Гродне хочуць замяніць піва на булачку
Новым святам гродзенскія ўлады хочуць адвучыць моладзь ад ужывання піва.
Мерапрыемства праходзіць на плошчы Савецкай з 10 да 18 гадзін. Менавіта там штовечар збіраюцца дзесяткі, а то і сотні маладзёнаў. Яны п’юць піва, якое прыносяць з сабой. Кампаніі перамясціліся сюды з парку імя Жылібера, які таксама знаходзіцца ў цэнтры горада. Летам у ім зрабілі “зону цвярозасці”, дзе час ад часу з’яўляюцца міліцэйскія патрулі.
Каб спыніць піўны алкагалізм, улады загадалі не прадаваць піва ў цэнтральных крамах пасля 21 гадзіны. Аднак гэта на сітуацыю амаль не ўплывае.
На Дзень булачкі праходзіць кірмаш. На ім прадаецца прадукцыя аднаго вытворчага і чатырох гандлёвых прадпрыемстваў, якія маюць сваіх кулінараў. Паводле арганізатараў, свята далучыць гродзенцаў да якаснага здаровага харчавання.