У Гродне камуністы ледзьве не пабіліся на плошчы Леніна
Каля дзвюх соцень гродзенскіх камуністаў выйшлі сёння на плошчу Леніна , каб адзначыць 90 год “кастрычніцкай рэвалюцыі”. Іх акцыя ледзьве не скончылася бойкай.
Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
“Пад чырвонымі савецкімі сцягамі і чырвона-зялёнымі сцягамі на плошчы былі прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі і Партыі камуністаў Беларусі. За гэтым дзеяннем сачылі тры міліцэйскіх камеры з розных бакоў плошчы.
Паміж сябрамі ПКБ і КПБ ледзь не ўзнікла бойка. Аднак пенсіянераў супакоіў нарад міліцыі, які знаходзіўся на плошчы”.