У Гродне кошт квадратнага метра ў новабудоўлі — $700
Жыллё ў Гродна за апошнія паўгода патаннела ў сярэднім на 8-13%. Кошты працягваюць падаць, хоць у параўнанні са сталіцай тэмпы “прасядання” рынку нерухомасці тут больш павольныя, паведамляе Гродзенскі блог. Кошт квадратнага метра жылля ў новабудоўлі ў Гродна — у сярэднім 700 долараў. Старая аднапакаёвая кватэра эканом-класа стала даступнай па цане ў 26-27 тысяч долараў.