У Гродне ловяць хулігана, які разбівае вокны ва аўтамабілях
Хуліган за адзін вечар разбіў разбіў вокны ў васьмі аўтамабілях ў Гродне. Міліцыя яго шукае, але пакуль беспаспяхова.
Здарэнне адбылося ўночы на 2-га сакавіка. Невядомы пачаў свой шлях з вуліцы Рэпіна, разбіваючы вокны пярэдніх дзвярэй прыпаркаваных аўтамабіляў. Спачатку пацярпелі 5 легкавікоў гродзенскіх будаўнікоў, што жывуць у мясцовым інтэрнаце.
Пасля шлях маладога хулігана працягнуўся па вуліцы Паповіча, дзе падобным чынам былі разбітыя вокны яшчэ 3 аўтамабіляў. Цяпер вядзецца следства і па фотаробаце шукаюць злачынцу, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна