У Гродне мужчына тушыў свой аўтамабіль і атрымаў апёкі (фота)
Здарэнне адбылося ў суботу каля 14-й гадзіны.
Як паведамляе прэс-служба МНС, адбылося ўзгаранне аўтамабіля "Рэно Эспайс", 1999 года выпуска. Яго 31-гадовы гаспадар, інвалід 3-й групы, тушыў машыну самастойна і атрымаў апёкі 1-2 ступені. Яго шпіталізавалі.
Машына моцна пацярпела. Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне падчас самастойнай запраўкі аўтамабільнай газавай устаноўкі.

Фота — mchs.gov.by