У Гродне мясцовыя жыхары пратэстуюць супраць пабудовы вышкі МТС
Пабудова новай базавай станцыі МТС, што будуецца на вуліцы Фамічова ў Гродне выклікала пратэст мясцовых жыхароў. Яны напісалі пісьмовы зварот супраць пабудовы гэтай вышкі і накіравалі
яго на адрас старшыняў аблвыканкаму і гарадскога савету дэпутатаў, а
таксама ў адрас сотавай кампаніі. Падрабязнасці паведамляе наш
карэспандэнт Сяргей Апановіч:
“У звароце жыхары звярнулі ўвагу на тое, што пабудова 40-метровай вышкі парушае іх права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, гарантаванае Канстытуцыяй.
Сваю заклапочанасьць мясцовыя жыхары звязваюць у першую чаргу з тым, што станцыя знаходзіцца зусім блізка з дзіцячым садком, школай і жылымі дамамі. Зварот падпісалі больш за 100 чалавек.
Сама кампанія заяўляе, што пабудова падобных станцыяў не парушае існуючага заканадаўства і не нясе пагрозаў для жыцця людзей, таму ім не трэба хвалявацца”.