У Гродне парашутыст заляцеў у натоўп гледачоў (фота)
9 траўня на паказальным выступе парашутыст заляцеў у натоўп. Пацярпела маленькая дзяўчынка. Як паведамляе "Гродненская правда", парашутысты мусілі дакладна прызямліцца на невялікі лапік плошчы. Людзей на відовішча сабралося шмат, спартоўцы акуратна спускаліся ў цэнтр агароджанай пляцоўкі. Нечакана аднаго з парашутыстаў пацягнула ў бок, прызямляўся ён ужо на галовы людзей.
Траўмы атрымалі маленькая дзяўчынка. яе бацька, і сам спартовец. На шчасце, ужо 11 траўня дзяўчынка была выпісаная з лякарні.
Цяпер па факце няшчаснага выпадку вядзецца праверка. Гродзенскі аэраклуб ад каментароў адмаўляецца. Там толькі адзначылі, што парашутыст мае больш за тысячу скачкоў.
Фота: mb2010.ru