У Гродне паставілі помнік жабе-вандроўніцы (Фота)

2 ліпеня ў Гродне паставілі помнік жабе-вандроўніцы. Бронзавая скульптура жабы знаходзіцца каля ўваходу ў створаны нядаўна інфармацыйна-турыстычны цэнтр.
Невялікую скульптуру на гранітным пастаменце, з компасам на лапцы і клункам за плячыма зрабіў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялеяў.

Жаба невялікая, але важыць 40 кілаграмаў. На капялюшыку ў яе знаходзіцца літара "i" — агульнапрызнаны знак інфармацыйных цэнтраў для турыстаў ва ўсёй Еўропе, паведамляе блог Гродна s13.