У Гродне перакуліўся легкавік, кіроўца быў п'яны (фота)

Як адзначае прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, кампанія накіроўвалася з прыгарада ў абласны цэнтр. Аднак у раёне Зарачанкі аўтамабіль пратараніў бетоннае ўмацаванне берага рэчкі, адскочыў назад і перакуліўся.

Кіроўца, які толькі ў пачатку месяца зарэгістраваў аўтамабіль "Аўдзі", і два яго пасажыры шпіталізаваныя.

Фота — ДАІ