У Гродне праігнаравалі усебеларускую акцыю “Дзень без аўтамабіля”
Учора за руль аўтамабіля села гэтулькі ж гродзенцаў, як у іншыя дні. З-за гэтага эколагі не змаглі падлічыць, наколькі чыстым паветра ў горадзе магло б стаць, каб у ім паменшылася колькасць аўтатранспарту. Яны рабілі кантрольныя вымярэнні ў дзень акцыі і да яе. Эколагі выязджалі на два праблемныя скрыжаванні і ў зоны адпачынку. Зразумела, што і адрозненняў у выніках не было. У Гродне, як і ў Беларусі, адмовіцца ад машыны гараджан заклікалі ўпершыню. У Міністэрстве транспарту абяцалі, што на гэты дзень дадуць больш тралейбусаў і трамваяў (яны экалагічна чыстыя), на якія і перасядуць кіроўцы. Аднак у Гродне гэтага не зрабілі.
Тым часам даішнікі затрымалі 30 уладальнікаў аўтамабіляў, якія перакрочылі дазволеную мяжу шкодных выкідаў у паветра. 18 чалавек у дзень акцыі паркаваліся ў недазволеных месцах, у тым ліку на газонах, яшчэ адзін сеў за руль без вадзіцельскага пасведчання.
Дарэчы, Гродзеншчына - самы аўтамабілізаваны рэгіён у Беларусі. Штогод 400 тысяч зарэгістраваных тут машын выкідваюць у паветра 150 тысяч тон шкодных рэчываў.