У Гродне скрозь маладога мужчыну прайшла дошка, ён выжыў

У Гродне на адным з буйных будаўнічых прадпрыемстваў горада адбылося здарэнне. 23-гадовы рабочы распілоўваў на станку драўніну. Раптоўна з яго з вялізнай хуткасцю вылецела дошка і прабіла жывот мужчыне. Калі яго прывезлі ў бальніцу, брус тырчаў з двух бакоў.

Як піша газета "Вечерний Гродно", аперацыя працягвалася 4,5 гадзіны. Яе рабілі чатыры хірурга. Дошку адпілавалі проста на аперацыйным стале. Урачы кажуць, што мужчыну пашанцавала, паколькі ў яго не пацярпелі жыццёва важныя органы. Яшчэ плануецца правесці некалькі аперацый. Увесь красавік пацярпелы правядзе ў бальніцы.

Фота: Fotolia