У Гродне суботнік прызначылі на Вялікую суботу
У Гродне напярэдадні Вялікадня ў Вялікую суботу адбудзецца гарадскі суботнік. Рашэнне правесці суботнік 11 красавіка прыняў гарвыканкам.
Ён заклікаў усіх жыхароў выйсці на прыборку двароў, падвалаў, дамоў і адрамантаваць малыя архітэктурныя формы. Касцёл не забараняе каталікам працаваць у Вялікую суботу.
Але галоўнае ў гэты дзень – духоўна падрыхтавацца да свята, наведаць храм, прысвяціць час малітве пры гробе Панскім. Паводле інфармацыі аблвыканкама, у Гродне дзейнічае 451 рэлігійная суполка, з іх 184 праваслаўных і 170 каталіцкіх.