У Гродне судзяць рэдактарку газеты "Głos znad Niemna na Uchodźstwie"
У Гродне 26 сакавіка судзяць галоўную рэдактарку газеты "Głos znad Niemna na Uchodźstwie" Ірэну Валюсь. Яе вінавацяць у несанкцыяванай вулічнай акцыі. Разгляд судовай справы пачнецца а 10-й гадзіне ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна.
Нагадаем, Ірэна Валюсь удзельнічала ў акцыі салідарнасці з актывістамі непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі, які ўзначальвае Анжаліка Борыс.
Хто будзе весці суд, яшчэ невядома. Прыйсці ў суд падтрымаць Ірэну збіраюцца незалежныя журналісты і грамадскія дзеячы.