У Гродне сябры трэніраваліся з нажамі і трапілі ў бальніцу
Яны адпрацоўвалі прыёмы самаабароны з халоднай зброяй.
У Гродне двое сяброў адпрацоўвалі прыёмы самаабароны з нажамі і трапілі ў бальніцу. Адбывалася гэта на беразе Нёмана. 15-гадовы хлопец не змог ухіліцца ад удара нажом у жывот, які яму нанёс 18-гадовы таварыш. Каб пазбегнуць адказнасці, старэйшы хлопец нанёс і сабе ўдары нажом у жывот. Яны выклікалі "хуткую" і дамовіліся, што скажуць пра напад на іх невядомага, які нажом нанёс раненні.
Аднак следчыя разабраліся ў сітуацыі. Расследаванне працягваецца, прызначаныя экспертызы. У адносінах 18-гадовага жыхара Гродна распачатая крымінальная справа, паведамляе БЕЛТА.
Фота: Fotolia