У Гродне сёння ўзнагародзяць ветэранаў адраджэння
Памятныя дыпломы "Трымаймася традыцый!" і каштоўныя падарункі атрымаюць сёння ветэраны беларускага адраджэння ў Гродне. Ініцыятарамі акцыі выступілі гродзенскія актывісты руху "За Свабоду". Уручэнне дыпломаў адбудзецца падчас святкавання Купалля ў Гродне.
"Гэта ў першую чаргу выказванне грамадскага прызнання канкрэтным людзям за іх унёсак у справу адраджэння нашай культурнай спадчыны, нашых традыцый, — зазначаецца ў паведамленні прэс-службы гродзенскага руху "За Свабоду". — Гэта яшчэ і сардэчная падзяка людзям. Многія з нас прыйшлі да беларускасці менавіта праз удзел у народных культурных мерапрыемствах, якія ў канцы 1980-х і ў 1990-я гады былі адметнай рысай нашага горада".
Лаўрэатамі "Трымаймася традыцый!" вызначаны: стваральніца аматарскага хору беларускай духоўнай музыкі "Бацькаўшчына" Вера Кунцэвіч, шматгадовы кіраўнік гродзенскай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" Кастусь Жынь, народны музыкант Яўген Петрашэвіч, а таксама актыўны ўдзельнік гісторыка-культурнага клуба "Паходня" Аркадзь Жукоўскі і адзін са стваральнікаў клуба Мікола Таранда.
БелаПАН