У Гродне ў аварыю трапілі аўтобус, тралейбус і шэсць машынаў

Аўтобус ўдарыўся ў тралейбус на перакрыжаванні праспекту Касманаўтаў з вуліцай Лідскай. Ад удару тралейбус выехаў на левы бок дарогі. На сустрэчнай паласе ў яго ўрэзаліся шэсць легкавых аўтамабіляў. Здарэнне адбылося ўвечары 19 кастрычніка. Два чалавекі атрымалі траўмы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшы інспектар ДАІ Гродзенскай вобласці Алег Дук.

Дук: "Пасля сутыкнення тралейбус выехаў на сустрэчную паласу. Сутыкнуўся з адным аўтамабілем, а пасля як цягнік: адзін, другі, трэці – агулам шэсць машынаў атрымалі пашкоджанні. Траўмы атрымалі дзве пасажыркі тралейбуса.  Адна шпіталізаваная, другую пасля аказання дапамогі адпусцілі дадому".

Хто вінаваты ў здарэнні, пакуль невядома. Ці аўтобус рухаўся на чырвонае святло, ці тралейбус - пакуль не вызначана, дадаў даішнік.