У Гродне ў кузаве самазвалу знайшлі небяспечную міну
У Гродне ў кузаве самазвалу знайшлі мінамётную міну. Спецыялісты называюць яе “асабліва небяспечнай”. Міна праляжала ў зямлі каля 65 гадоў. Паведамляецца, што самазвал на будаўнічай пляцоўцы быў загружаны
грунтам, падчас пагрузкі ніхто міну не заўважыў. Яе знайшлі пазней.
Ліквідацыяй небяспечнай знаходкі займаліся сапёры, паведамляе Першы
тэлеканал.